16 June 2022

Сябры, вось гэта падарункі

Нядаўна мы папрасілі вас даслаць нам беларускамоўныя кнігі і атрымалі для нас цэлы стос шыкоўных кніг: Міцкевіч, Быкаў, Марціновіч, Караткевіч!

Шчыры вам дзякуй, сябры! Цяпер нашыя байцы яшчэ больш могуць паглыбіцца ў беларускую літаратуру падчас перапынкаў. А гэта вельмі карысная справа!

Калі што, дасылайце яшчэ — з задавальненнем будзем чытаць! Адрас для бандэроляў:

Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш