21 June 2022

Каліноўскі перамог двойчы!

Паводле апублікаваных вынікаў галасаваньня за новыя назвы кіеўскіх вуліц, варыянт “Кастусь Каліноўскі” перамог двойчы: на вуліцах “Астраханська” ды “Брестська”.

Дзякуем усім украінцам, хто браў удзел у галасаваньні, ды ўспрымаем гэты выбар ня толькі як шанаваньне славутага беларускага барацьбіта, але й як высокую адзнаку нашага Палка, які з гонарам носіць імя Кастуся Каліноўскага.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш