23 June 2022

Сорак дзён таму не стала нашага камандзіра

Беларус Павел Волат загінуў пад час выканання баявой задачы па вызваленню ўкраінскай вёскі ад расейскіх пачвар.

Для Волата вайна пачалася не 24 лютага. За тыя шэсць гадоў, што ён аддаў Украіне, Волат пакідаў зону баявых дзеянняў толькі тройчы – калі быў сур'ёзна паранены. І кожны раз зноў вяртаўся на перадок.

Вайсковы разведчык з вялізарным досведам марыў сфармаваць са сваіх суайчыннікаў, якія далучыліся да беларускага батальёна імя Каліноўскага, дасканалае баявое падраздзяленне. Волат не шкадаваў для гэтага сіл. Не пашкадаваў ён і свайго жыцця, каб зберагчы тых, хто ўпершыню апынуўся ў зоне баявых дзеянняў.

Батальён у складзе Палка Каліноўскага мы назвалі ў гонар нашага першага камандзіра – «Волат».

Зрабіць усё, што ад нас залежыць, для перамогі, для завяршэння нашай агульнай справы – наш абавязак у тым ліку і перад табой, Волат.

Валадарства нябеснае табе, сябра.

Жыве Беларусь!

Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш