28 June 2022

“Што самае страшнае на вайне? Што гінуць людзі."

“Што самае страшнае на вайне? Што гінуць людзі. Вельмі добрыя людзі. Калі ты іх ведаеш, сапраўды вельмі цяжка разумець, што чалавек загінуў. Асабліва калі гэта была цэлая чарада фатальных выпадковасцяў, і было проста немагчыма аказаць дапамогу. Як гэта было з Волатам. Прыняць гэта вельмі складана, таму што гэта значыць усвядоміць уласную бездапаможнасць.

Асабіста мне страшней думаць, што не вернецца нехта іншы. Мёртвай быць не страшна. А калі атрымаеш раненне, ужо потым і падумаеш як з гэтым жыць”.

Гэты словы нашага парамедыка Анастасіі “Север”. У інтэрв’ю “Зеркалу” яна распавяла пра свой ад’езд з Беларусі, смерць байцоў на ўласных вачах і маленькія радасці падчас вайны.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш