29 June 2022

"Дапамагаць павінен кожны"

"Валанцёр з'едзе — нашы хлопцы недаатрымаюць прыборы начнога бачання. Прыйдуць ноччу рускія і перарэжуць нас як сляпых кацянят"

Баец нашага палка распавёў для “Еўрарадыё”, чаму пасты ад украінцаў з нянавісцю да беларусаў — гэта праца на ворага, а таксама распавёў, што трэба рабіць у такіх выпадках беларусам.

“Я не супраць таго, каб людзі атрымлівалі асалоду ад жыцця, пакуль побач ідзе вайна. П'еш ты свой латэ? Пі. Я не лічу, што кожны павінен ісці на вайну, у кожнага свой выбар. Але дапамагаць павінен кожны. Напішы хоць бы словы падтрымкі ў фэйсбуку. Можаш падтрымаць Украіну словамі? Пішы. Пішы па максімуме.

Прыляцела ракета ў гандлёвы цэнтр у Краменчугу. Напішыце. Ну што, кожны беларус не можа пра гэта напісаць?”

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш