01 July 2022
“Для большасьці беларускіх добраахвотнікаў вайна ня скончыцца, пакуль не падзе аўтарытарны рэжым у Беларусі. Мы будзем удзельнічаць у будучым супрацьстаяньні”.
Баец нашага палка з пазыўным “Гарэза” даў інтэрв’ю “Радыё Свабодзе”, у якім распавёў, як рыхтаваўся да вайны яшчэ ў Беларусі, стаўленне да расейцаў і будучыню пасля вайны.
“У Кіеве мы бачылі ракеты, яны ляталі проста ў нас над галовамі. Але я сябе там адчуваю значна лепш, чым сядзець дома і чакаць, пакуль па цябе прыйдзе ГУБАЗіК і тваёй галавой пералічыць усе прыступкі. Тут могуць забіць. Але цяпер і мы можам адказаць. Я тут не адзін. У мяне паплечнікі. Гэта моцна ўплывае на псыхіку. Пакуль я толькі рыхтуюся, яшчэ ня быў на перадавой. Але нашы хлопцы многія там, іншыя рвуцца туды. Здаецца — дай ім аўтамат, і яны пешкі пойдуць туды, дзе цяпер горача”.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам