09 July 2022

Апошняе інтэрв’ю Васіля “Атама” Грудовіка

Апошняе інтэрв’ю Васіля “Атама” Грудовіка

Атам 26 чэрвеня атрымаў раненні, несумяшчальные з жыццём. У нас няма ягонага цела, але шанцы выжыць былі мінімальныя.

Вось ягонае апошняе інтэрв’ю:

“Проста цяпер я больш перажываю за ўкраінцаў, якіх забіваюць, а не за сваякоў у Беларусі, у якіх і так усё добра. Украінцы вымушаныя сёння бегчы са сваіх дамоў, іх забіваюць — усё іх жыццё разбурана. Хаты маіх сваякоў ніхто не бамбіць — і ў гэтым заключаецца розніца. А тым, хто лічыць, што ва Украіне ідзе не вайна, а «спецаперацыя», я б хацеў пажадаць гарэць у пекле. Магчыма, я пакажуся жорсткім, але літасці і апраўдання тым, хто творыць тое, што я бачыў у Бучы, няма і быць не можа”.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш