11 July 2022
Некаторыя СМІ, давяраючы рашысцкім тэлеграм-памыйкам больш чым нам, паведамілі, што “група беларускіх байцоў Батальёну “Волат” Палка Кастуся Каліноўскага патрапіла ў палон”.
Так, на распаўсюджаных фотаздымках шалом нашага ваяра Яна “Тромблі”, які патрапіў у палон раней, пра што мы паведамлялі.
Наконт людзей у форме на фотаздымку побач, з пэўнасьцю можам сказаць толькі тое, што яны ня маюць дачыненьня да Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Паўтараем: на бягучы момант у палоне знаходзяцца два (2) байца нашага Палка, нейкія “новыя групы беларусаў, што патрапілі ў палон” – хворыя фантазіі варожай прапаганды.
Жадаем нашым і ўкраінскім пабрацімам як мага хутчэй вярнуцца дадому, нашым чытычам – сачыць толькі за афіцыйнымі навінамі, а рашысцкай прапагандзе і тым, хто яе распаўсюджвае, гарэць у пекле.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам