13 July 2022

Вадзім Шатроў

Вадзім Шатроў : «У мяне цяпер дзве Радзімы, я ваюю за абедзве»

Апошняе відэа ў кампаніі баявых пабрацімаў, якое ён уласна здымаў.

44-х гадовы ўраджэнец Воршы, Вадзім «Папік» Шатроў жыў апошнія 23 гады ва Украіне. Асеў у Днепрапятроўскай вобласці, ажаніўся, гадаваў траіх дзяцей. Працаваў у будаўніцтве, сваімі рукамі пабудаваў дом для сям'і, займаўся фермерствам. На пачатку вайны збіраўся далучыцца да УСУ, пакуль не даведаўся пра Полк Каліноўскага. «Хлопец ад зямлі» – распавядае яго непасрэдны камандзір (пазыўны «Лысы»), – «Ваяваць ён не хацеў, але перад тварам расейскай агрэсіі, быў вымушаны зрабіць гэты крок. З такіх, атрымліваюцца найлепшыя жаўнеры. Вадзім неаднойчы казаў: «У мяне цяпер дзве Радзімы, я ваюю за абедзве».

Ён і быў адным з лепшых. Ваяваў так, як калісьці ўзводзіў муры, ці араў зямлю, альбо быццам рабіў іншую працу: спакойна, дасканала, дакладна ведаючы як сябе паводзіць. Ніколі не губляў прысутнасці духа. Хлопцы вельмі яго паважалі. Я мог даверыць яму любую справу і не хвалявацца пра выкананне ».

Баец Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім «Папік» Шатроў падчас бою 26 чэрвеня пад Лісічанскам знік без звестак.

Прааналізаваўшы варожыя фота-відэа матэрыялы, кіраўніцтва Палка прыйшло да высноваў, што верагодна ён загінуў на полі бою.

Прыкладаюцца ўсе намаганні, каб даведацца пра ягоны дакладны лёс.

Героі не паміраюць, яны жывуць у нашых сэрцах!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш