29 July 2022

Афіцыйная заява Палка ім. Кастуся Каліноўскага

Афіцыйная заява Палка ім. Кастуся Каліноўскага:

Учора, 28 ліпеня, Полк Кастуся Каліноўскага панёс цяжкую страту. Падчас аперацыі па вызваленню ўкраінскага сяла ад расейскіх захопнікаў загінуў баец батальёна "Волат". Памяць пра баявога сябра застанецца ў нашых сэрцах назаўжды. Героі не паміраюць!

Полк Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні сям'і і блізкім загінулага.

Па просьбе сваякоў нашага пабраціма мы не паведамляем яго асабістых дадзеных і звяртаемся да прадстаўнікоў СМІ: не распаўсюджвайце ніякіх звестак аб асобе загінулага ваяра і абставінах яго гібелі. Дакладную інфармацыю вы можаце атрымаць толькі з афіцыйных крыніц Палка Каліноўскага.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш