02 August 2022

7 - 10 чэрвеня. Кадры з Севераданецка

7 - 10 чэрвеня. Кадры з Севераданецка. Батальён "Волат" Палка Каліноўскага на баявой задачы. Здымка на экшн камеру - Васіль "Атам" Грудавік. На відэа - камандзір батальёна Іван "Брэст" Марчук.

26 чэрвеня Брэст і Атам назаўжды засталіся пад Лісічанскам, дзе дзякуючы гераізму і самаахвяраванню калінаўцаў было сарвана наступленне расейскай танкавай калоны.

За час поўнамаштабнай вайны не вярнуліся з бою нашы ваяры Ільля "Літвін" Хрэнаў, Зміцер "Тэрор" Апанасовіч, Павел "Волат", Іван "Брэст" Марчук, Васіль "Атам" Грудавік, Васіль "Сябро" Парфянкоў, Вадзім "Папік" Шатроў.

28 ліпеня яшчэ адзін ваяр Палка пайшоў у вечнасць. Вайна трывае.

У кожным з нас Брэст, Атам, Літвін, Тэрор, Волат, Сябро, Папік… Героі не паміраюць!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш