02 August 2022

У Палка Каліноўскага з'явіўся афіцыйны сайт

Паведамляем, што ў Палка Каліноўскага з'явіўся афіцыйны сайт: https://www.kalinouski.org/

На нашым сайце вы зможаце знайсці самую важную інфармацыю пра Полк, даведацца пра апошнія навіны з жыцця падраздзялення, убачыць яскравыя моманты службы нашых ваяраў на здымках у фотагалерэі. Для жадаючых уступіць у шэрагі байцоў Палка Каліноўскага на сайце размешчаны парады і алгарытм дзеянняў. Ёсць тут і адмысловая рубрыка для тых, хто хоча падтрымаць нашых воінаў, дзе даступна і падрабязна тлумачыцца, як гэта лепей зрабіць. Акрамя таго, на сайце прадстаўлены адказы на пытанні, якія падпісчыкі сацсетак падраздзялення часта задаюць камандаванню і байцам Палка Каліноўскага.

Жыве Беларусь!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш