03 August 2022

Кулямёт М2 (Браунінг)

КУЛЯМЁТ М2 (БРАЎНІНГ)

Гэты амерыканскі буйнакаліберны кулямёт сістэмы Джона Браўнінга Каліноўцы называюць надзейным працаўніком.

Трохі гісторыі: кулямёт M2 быў распрацаваны амерыканскай кампаніяй Browning у 1933 годзе і выдатна зарэкамендаваў сябе на франтах Другой сусветнай вайны, Карэйскай і В'етнамскай войнаў, у Іраку, Афганістане і ў іншых узброеных канфліктах.

Тэхнічныя характарыстыкі М2:

▪ калібр: 12,7;

▪ маса: 38,22 кг (58,6 кг на станку);

▪ даўжыня: 1653 мм;

▪ даўжыня ствала: 114 мм;

▪ патрон: 12,7×99 мм NATO;

▪ тэмп стральбы: 485-635 (M2HB - вайсковы); 750-850 (M2 - авіяцыйны); 1200 (М3 - авіяцыйны) стрэлаў у хвіліну;

▪ прыцэльная далёкасць: 2000 м.

Кулямет М2 знаходзіцца на ўзбраенні ЗША і шматлікіх іншых краін NATO, а таксама – Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш