13 August 2022
Іструктар па мінна-падрыўной справе "Дзед": "Сапёры бываюць смелыя. Сапёры бываюць старыя. Смелыя ніколі не бываюць старымі!"
Дваццаць гадоў службы ў спецпадраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам ARAS. Дзесяць - у тэхнічнай разведцы пагранічных войскаў. Уяўляеце, які ўнікальны досвед перадае інструктар з такім паслужным спісам байцам Палка Каліноўскага? На занятках па мінна-падрыўной справе Дзед заўсёды паўтарае навабранцам: "Галоўнае - не спяшацца і ніколі не недаацэньваць суперніка".
А колькі жыццяў ратуюць уменні Дзеда на лініі фронту, дзе зямля проста нашпігавана мінамі, снарадамі, расцяжкамі! "Працы шмат. Страшна, не страшна, але калі ёсць задача - яе трэба выконваць", - кажа Дзед, адпраўляючыся на "перадок".
Калі вы хочаце даведацца больш пра інжынерныя боепрыпасы, падпішыцеся на тг-канал інструктара Дзеда, які ведае пра гэта ўсё і нават больш!
ДАЛУЧЫЦЦА да нас: @BelarusAndUkraineBot
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам