14 August 2022
«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» – звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла Волата.
Камандзір роты выведкі Павел Волат, які стаяў ля вытокаў утварэння Палка Каліноўскага, і загінуў 15 мая падчас выканання баявой задачы на Поўдні Украіны, рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны прадстаўлены да ўзнагароды: медалі «Україна понад усё!» (пасмяротна)
У Палку Каліноўскага правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра. Медаль Паўла Волата быў перададзены яго маці Наталлі.
У гэты дзень рэкруты Палка Каліноўскага прынеслі ўрачысты зарок на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць????.
️Жыве Беларусь! Cлава Україні!
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам