17 August 2022

Пакуль байцам не да прагулак па Мілане

Пакуль байцам не да прагулак па Мілане. У іх тут свой Milan.

Супрацьтанкавы ракетны комплекс Milan-2, з якім выдатна спрацаваліся каліноўцы, уваходзіць у ТОП-5 самых эфектыўных СТРК у свеце. З больш за 50 тысяч пускаў ракет Milan 92% скончыліся прамым трапленнем. Не дзіўна, што Milan стаіць на ўзбраенні сухапутных сіл 40 краін свету.

Характарыстыкі ПТРК Milan 2:

  • далёкасць стральбы: 25-2000 м;

  • максімальная хуткасць палёту: 720 км/гадзіна;

  • час палёту ракеты на далёкасць 1000 м: 7,3 сек;

  • хуткастрэльнасць: 3 пуск/хв;

  • вага пускавой: 16,5 кг;

  • вага ракеты ў ППК: 12 кг;

  • вага баявой часткі ракеты: 1,8 кг;

  • бронепрабіццё: 1000 мм.

Ветэран 16 войнаў Milan выдатна ўпісаўся ў гісторыю Палка Каліноўскага!

Глядзець на YouTube

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш