18 August 2022
Дзённік Каліноўца. Гісторыя першая.
Стаім у прыфрантавой зоне. Вёсачка зусім звычайная – усяго некалькі вуліц з невялікімі домікамі. Ды яшчэ: амаль што на кожным кроку гнёзды буслоў. Такая сабе тыповая Украіна з малюнкаў на паштоўках.
А вось людзі незвычайныя.
Цёця Воля кожную раніцу ўстае за пліту і пачынае гатаваць традыцыйную ўкраінскую ежу. Гатуе, як для велічэзнай сям'і. Ну, сямʼя і сапраўды не маленькая: некалькі дзясяткаў жаўнераў ЗСУ, якія раскватараваныя ў вёсцы.
Падворак цёці Волі – гэта цэнтр грамадскага жыцця ўсіх падраздзяленняў. На гэтым майданчыку яна галоўны камандзір.
Нягледзячы на чыны і пасады цёця Воля раздае загады:
Цёця Галя, кума цёці Волі, якая разам з ёй днямі займалася гатоўкай для байцоў, увесь час паўтарае:
Яна вельмі добра ведае сутнасць захопнікаў і разумее, што чакае вёску, калі адбудзецца прарыў расейскіх войскаў.
З роднай хаты зʼязджаць цёця Галя не збіраецца ні ў якім выпадку:
Святлана, дачка цёці Галі, звяртаецца да нас не інакш, як «родныя беларусы». Пры нагодзе распытвае пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, спачувае і гаворыць, што цалкам упэўнена ў хуткай перамозе над дыктатарам Лукашэнкам.
Цёця Воля, цёця Галя, Света... Дзякуй вам за тую цеплыню, якая дапамагала хоць на хвілінку забыцца пра ўвесь той трындзец, які адбываецца вакол.
Злавіў сябе на думцы: за зусім кароткі час гэта невялікая ўкраінская вёсачка стала для мяне больш роднай, чымся горад, у якім я пражыў амаль 20 гадоў.
І за гэтую ўкраінскую вёску я гатовы аддаць жыццё. Гатовы зрабіць усё, каб цёця Воля, цёця Галя, Святлана – ніхто з вяскоўцаў – ніколі не сустрэліся з гэтым лайном, якое завецца «рускі мір».
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам