23 August 2022

Goodbye, Калашнікаў

Goodbye, Калашнікаў! У каліноўцаў ёсць годная замена савецкаму аўтамату!

Калі вы думаеце, што баявымі штурмавымі вінтоўкамі SCAR-L узброеныя толькі байцы спецпадраздзяленняў ЗША і героі папулярных камп'ютарных гульняў, то вы памыляецеся. SCAR-L у руках ваяроў Палка Каліноўскага – гэта забойная сіла.

Зброевая сістэма SCAR была распрацавана ў 2004 годзе для конкурсу на стварэнне новага аўтамата для амерыканскіх спецпрызначэнцаў.

Тэхнічныя характарыстыкі SCAR-L:

  • калібр: 5,56×45

  • даўжыня зброі: 900/653 мм

  • даўжыня ствала: 368 мм

  • маса без патронаў: 3,5 кг.

  • тэмп стральбы: 500-650 стрэлаў у хвіліну

  • ёмістасць магазіна: 30 патронаў

У 2010 годзе SCAR прынялі на ўзбраенне вайсковых частак, якія праходзілі службу ў Афганістане. Гэтая зброя таксама выкарыстоўвалася падчас вайны ў Іраку. А з 2022 года – і ва Украіне.

Глядзець на YouTube

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш