01 September 2022

Урок гісторыі для Лукашэнкі

Урок гісторыі для Лукашэнкі

Калі б навучальны год у школах Беларусі пачаўся неяк інакш - мы б здзівіліся. Палітолаг, ваенны, аграрый, эканаміст, швец і на дудзе ігрэц на гэты раз вырашыў вярнуцца да "вытокаў". Нічога не прадвяшчала бяды: план напісаны, ролі размеркаваны. Аднак у адзін сапраўды выдатны момант "адкрытага ўрока" нешта пайшло не так!

Дзякуй табе, кадэт Захар. Дзякуй за тое, што нацыянальная гісторыя - гэта і твая асабістая гісторыя. Дзякуй за тое, што ты маеш свой пункт гледжання і мужнасць выказаць сваё асабістае меркаванне.

Гэта зусім іншая, не лукашэнкаўская школа. Гэта школа нацыянальнай самасвядомасці, дзе выхоўваюцца гонар і годнасць.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш