05 September 2022
Пачатак контрнаступа ўкраінскіх войскаў на фронце прывёў у дзеянне механізм зваротнага адліку і па сітуацыі ў Беларусі. Разгром рашыстаў ва Украіне з'яўляецца неабходнай умовай у вырашэнні задачы вызвалення Беларусі ад рэжыму ўнутранай акупацыі. Пуцінскі рэйх павінен аслабнуць настолькі, каб у яго не было магчымасці аказваць дапамогу слабеючаму беларускаму дыктатару.
Наш Полк таксама ўносіць свой уклад у развіццё сітуацыі на Паўднёва-Усходзе Украіны.
Паколькі пытанне вызвалення Беларусі з'яўляецца нашай стратэгічнай задачай, нашы магчымасці ў Беларусі неабходна ўзмацняць менавіта цяпер.
️Полк Кастуся Каліноўскага звяртаецца да беларусаў, якія гатовыя да дзеянняў, што набліжаюць перамогу.
Для сувязі з намі пры падтрымцы кіберпартызан створаны бяспечныя ананімныя боты:
БОТ для ўступлення ў СІЛАВЫ РЭЗЕРВ: @pkk_reserve_bot
БОТ для кантролю ПЕРАМЯШЧЭННЕ АКУПАНТАЎ: @occupant_info_bot
Час вызвалення мы набліжаем разам з украінцамі, але нашу нацыянальную праблему не вырашыць ніхто, акрамя нас саміх.
Таксама нагадваем, што калі вы жадаеце далучыцца менавіта да Палка, гэта можна зрабіць толькі праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot
Разам да перамогі!
️Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам