06 September 2022

Імпрэза да Дня Беларускай вайсковай славы

Музей Вольнай Беларусі запрашае на імпрэзу да Дня Беларускай вайсковай славы!

Калі 8 верасня а 19 гадзіне вы будзеце ў Варшаве, абавязкова завітайце на імпрэзу з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы, якая адбудзецца па адрасе Foksal, 11, Варшава. Так вы не толькі годна адсвяткуеце гадавіну перамогі войска ВКЛ над маскавітамі, але і падтрымаеце ваяроў-каліноўцаў.

Уваход вольны!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш