10 September 2022

Бессмяротны конік

Бессмяротны конік: пікап з перадавой

Калі гавораць аб франтавых аўтамабілях, звычайна дадаюць: «Тут гэта расходны матэрыял». Але бываюць і шчаслівыя выключэнні. Колькі разоў пачынаючы з сакавіка, калі пікап Toyota Hilux трапіў да каліноўцаў, ён пападаў у жорсткія пераплёты, але заўжды выбіраўся з іх і ратаваў сваіх гаспадароў.

Кожны раз, калі ваяры Палка загружаюцца ў гэта аўто, яны добрым словам успамінаюць тых людзей, якія абралі і купілі для іх такога вернага і безадмоўнага коніка.

Сяргей Пеляса, пазнаеш гэтага прыгажуна, якога ты нам падагнаў? Паглядзі, як ён зараз шыкоўна выглядае: кулямёт яму пасуе!

Разам пераможам!

Калі вы жадаеце нам дапамагчы, уся неабходная інфармацыя ўказана на нашым сайце .

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш