14 September 2022

Снайперская вінтоўка L96A1: Winter is coming!

У арсенале каліноўцаў з'явілася брытанская снайперская вінтоўка L96A1, вядомая пад назвай Arctic Warfare. Цяпер снайперы Палка Каліноўскага маюць не толькі жаданне, але і магчымасць зрабіць русне натуральную арктычную вайну ва Украіне: Winter is coming!

У пачатку 1980-х гадоў брытанскія снайперы запыталі для сябе больш сучасную зброю. У выніку армейскае камандаванне аб'явіла конкурс, у якім перамогу атрымала вінтоўка мадэлі PM. Ужо ў сярэдзіне 1980-х пад абазначэннем L96 новая снайперская вінтоўка была прынята на ўзбраенне арміі Брытаніі. У гэты час шведскія вайскоўцы вялі пошук снайперскай вінтоўкі, якая будзе прыстасавана да выкарыстання ў суровым паўночным клімаце. Іх выбар упаў на мадэрнізаваны варыянт L96, які атрымаў назву Arctic Warfare. Брытанскія вайскоўцы таксама зацікавіліся гэтай мадыфікацыяй. У выніку Arctic Warfare была прынята на ўзбраенне і ў войскі Брытаніі пад абазначэннем L96A1

Характарыстыкі:

✓маса: ад 6,8 кг (без патронаў і оптыкі);

✓даўжыня: ад 1270 мм;

✓даўжыня ствала: 660 мм;

✓калібр: Super Magnum: .338 Lapua(8.60x70mm), 7.62x51mm NATO (.308 Win); .300 Win Mag, 7mm Rem Mag;

✓максімальная эфектыўная далёкасць: да 800 метраў для варыянтаў пад 7.62 мм NАТО, да 1100+ метраў для варыянтаў Super Magnum;

✓від боепiтання: каробчаты ад`ёмны магазін на 5 патронаў; ✓механізм: ручное перазараджванне, падоўжна-слізгальны затвор.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш