16 September 2022

У кожнага свая ноч

У кагосьці спакойная, у кагосьці трывожная, у кагосьці ціхая, у кагосьці бурлівая...

Нашых хлопцаў усю ноч крыла арта. Маленечкі склеп, у які набілася два дзясяткі байцоў.

Густая цемра, якую раздзіраюць чырвоныя бліскавіцы тактычнага ліхтара.

Спыніўшыся час, які прашываюць разрывы снарадаў: бліжэй, далей, зусім побач.

У кожнага свая ноч.

Галоўнае, каб раніца наступіла для ўсіх.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш