16 September 2022

Навучыся лётаць з баявой птушкай

Навучыся лётаць з баявой птушкай

Полк Каліноўскага распачынае набор спецыялістаў у сферы БПЛА.

Беспілотныя лятальныя апараты, ці дроны - адзін з самых эфектыўных і небяспечных для ворага відаў зброі на сучаснай вайне. Ваяры Палка Каліноўскага ўжо маюць досвед паспяховага выкарыстання БПЛА падчас баявых дзеянняў.

Вайсковы спецыяліст у сферы БПЛА выконвае наступныя задачы:

• кіраванне выведвальнымі і ўдарнымі БПЛА, а таксама дронамі-камікадзэ;

• карэкціроўка мінамётаў і артылерыі;

• распрацоўка і ўкараненне інавацый у сферы БПЛА.

Мы чакаем вас у шэрагах аператараў БПЛА, калі вы:

✅ маеце досвед выкарыстання грамадзянскіх коптараў;

✅ маеце практыку ў кіраванні дронамі-крыламі;

✅ валодаеце тэхнічнымі ведамі ў галіне дронабудавання;

✅ працавалі ў сферы IT.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячную заработную плату.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш