17 September 2022
Згодна з загадам Міністэрства абароны Украіны, спіс рэчаў, якія павінен мець жаўнер ваюючай арміі, налічвае 46 пунктаў.
І гэта толькі базавая амуніцыя, якая бывае вельмі рознай у плане якасці. Байцам, безумоўна, патрабуецца сучасная зброя і якаснае дапаможнае абсталяванне: паўэрбанкі, рацыі, прыцэлы, цеплавізары, дроны і г.д.
Да таго ж нават далёкаму ад вайны чалавеку зразумела, што аптэчкі, каскі, бронікі і шмат чаго іншага – расходныя матэрыял ва ўмовах баявых дзеянняў.
Полк Каліноўскага імкнецца надаць сваім жаўнерам якасную амуніцыю і рыштунак, таму што гэта дапаможа захаваць жыццё і здароўе на фронце.
Нашы ваяры бязмежна ўдзячныя валанцёрам, без дапамогі якіх набыццё ўсіх гэтых жыццёва неабходных рэчаў было б немагчымым.
Разам да перамогі!
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам