22 September 2022
Сёння прыгадаліся мае першыя дні ў тады яшчэ батальёне беларускіх добраахвотнікаў.
Неабстраляныя, пару дзён таму ўпершыню пабачыўшы зблізку сапраўдную зброю, мы, высунуўшы языкі ад стараннасці, чысцілі здаравенны «Уцёс».
Уздыхаем і працягваем чысціць кулямёт: першы палігон – гэта больш, чым першае спатканне – прапусціць такое нельга.
Спатканне ўсё ж адбылося. І, натуральна, усё пайшло не па плане. – Дзе твой аўтамат?! – закрычаў Брэст, калі мы нарэшце прыехалі на палігон.
Карацей – пастраляць у мяне ўсёж атрымалася: з аўтамата таварыша. Брэст вырашыў, што мы ж, як ні як – браты па зброі, а ў сям'і прынята дзяліцца!
Ужо праз пару гадзін мы ўсёй сямʼёй выцягвалі намёртва завязнуўшы ў пяску «Казак», на якім прыехалі на палігон.
Калі машыну нарэшце атрымалася вызваліць з дапамогай лябёдкі, я ў жаху ўсвядоміў, што аўтамат майго брата па зброі кудысьці падзеўся! Такога страху я паходу не адчуваў яшчэ ніколі.
Брацік аўтамат не ўтрымаў: АК быў увесь у пяску. Брацік да позняга вечара спрабаваў вычысціць аўтамат. Амаль апоўначы ён зʼявіўся на парозе майго пакоя і ў роспачы вымавіў:
Забіць яго мне не было з чаго: ваеннік у мяне пакуль так і не зʼявіўся.
Нічога не ведаю. Ідзі да чорта! Брацік пайшоў, але чамусьці не да чорта, а да Брэста.
Слухай, а ты проста памый аўтамат пад праточнай вадой, – засмяяўся Брэст. – Вада – крыніца жыцця!
Праз паўгадзіны брацік прынёс мне ідэальна вычышчаны аўтамат, які пасля гэтага шчасліва вярнуўся да свайго законнага ўладальніка.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам