26 September 2022

Навіны тыдня 19-25.09 Прэс-рэліз №13

Навіны з фронту


Мінулага тыдня байцы батальёну Волат здзяйснялі агнявыя налёты на пазіцыі ворага са скапленнем жывой сілы. Таксама надавалі агнявую падтрымку падчас атакуючых дзеянняў ЗСУ. Страт і цяжкапараненых сярод ваяроў Палка на гэтым тыдні няма.

Батальён Літвін


Камандаванне Палка Каліноўскага абвясціла аб завяршэнні фармавання батальёна "Літвін". Дзяніс "Кіт" правёў размову з асабістым складам батальёна. Разпавёў пра Іллю "Літвіна", у гонар якога была абрана назва, паказаў рэчы, якія захаваліся пасля апошняга ягонага бою, у якім разам з ім быў і Кіт. Полк Каліноўскага шануе памяць пра кожнага ваяра, які назаўжды застаўся Героям сваёй Радзімы і Украіны.

Ушанаванне памяці Паўла "Волата"


На мінулым тыдні Полк Каліноўскага ўшанаваў памяць Паўла Волата, у якога быў дзень нараджэння. У гонар Волата таксама названы адзін з батальёнаў Палка. Кожны баец ведае і памятае пабрацімаў, якія сышлі ў вечнасць. Героі назаўжды застаюцца ў нашых шыхтах.

Адказы на пытанні


1. "Чым могуць займацца жанчыны і як ім трапіць у Полк?"

Магчымасці трапіць ў Полк агульныя для ўсіх. Кожны жадаючы павінен даслаць анкету ў наш чат-бот, дзе яе будць разглядаць. Вы павінны апісаць свае навыкі, спецыяльнасць і асабістыя здольнасці ў анкеце. Кожная заяўка разглядаецца індывідуальна. На дадзены момант Полк набірае людзей з медыцынскім досведам, связістаў, спецыялістаў БПЛА, аўтамеханікаў. Кожны знойдзе сваё месца ў Палку, дзе яго здольнасці будуць працаваць на максімум.

2. "Ці дастаткова дронаў і машын у Палку?"

Полк Каліноўскага выказвае падзяку кожнаму, хто аказвае падтрымку: данатамі, рэчамі, словам, малюнкам. У сувязі з наборам спецыялістаў у сферы БПЛА, дроны з’яўляюцца неабходнасццю ўвесь час. Ваяры Палка ўжо маюць паспяховы досвед у выкарыстанні дронаў падчас баявых задач. Што датычыцца аўтамабіляў, то гэта, нажаль, расходны матэрыял на вайне. Патрэба ў іх не знікае ніколі. Шмат выпадкаў, калі аўтамабіль разбіваецца ўшчэнт пад час абстрэлаў альбо выканання задачы.

3. “Чаму на каналах палка так мала відэа з баявых?”

Большасць відэа-фота матэрыялаў нельга публікаваць адразу. Бо такім чынам могуць быць выкрытыя пазіцыі і лакацыі, дзе ваяры Палка працягваюць выконваць баявыя задачы. Таму ў нас няма мажлівасці публікаваць фота-відэа ў аператыўным рэжыме і рэгулярна.


Пра ўсе важныя падзеі ў жыцці палка, якія мы асвятляем у прэс-рэлізе, вы можаце больш падрабязна даведацца з публікацый у нашых сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце Палка. Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш