27 September 2022

"Ад смерці нас аддзяляюць шанцаванне, хуткасць і акопы"

На фронце кажуць: "Ад смерці нас аддзяляюць шанцаванне, хуткасць і акопы"

Тым, для каго вайна пачалася ў 2014-ым, не патрэбны доўгія тлумачэнні наконт неабходнасці ўмець капаць акопы. Ніхто не скажа, што гэта нешта пра Першую сусветную.

На пазіцыі капаюць усе. Звычайна па чарзе. Спачатку вырываюць шчыліну, затым абсталёўваюць акоп. Калі на пазіцыі давядзецца затрымацца надоўга - справа дойдзе і да бліндажу.

Калі ўчорашнія рэкруты вяртаюцца са сваіх першых баявых выхадаў, практычна кожны кажа інструктарам: "Дзякуй, што навучылі нас рыць акопы!"

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш