29 September 2022
Пад час адной з аперацыяў мы замацаваліся на ўскрайку лесу. Трэба было акапацца. Мой другі нумар кулямётнага разліку Вахцёр, я з ім увесь час сварыўся да аперацыі, падчас і пасля, ён яшчэ крыўдзіўся на мяне з-за гэтага. Малады хлопец, дурнаваты, але ж добры па чалавечым якасцям. Я забраў у яго сапёрную рыдлёўку і пачаў акопвацца.
Выкапаў акоп для палажэння лежачы і кінуў у яго рыдлёўку, кажу:
– Давай акопвайся, бо гэта не жарты.
На што ён мне сказаў, што гэта дурня сабачая, мы ў нізіне. Але ж я сабе акоп усё ж выкапаў.
Першы прылёт. Калі я падняў галаву, то пабачыў Вахцёра – кажа дай рыдлёўку, я сабе выкапаю акоп. У выніку, мы абодва капалі, мяняючыся сапёркай, і пад канец акапаўшыся зламалі тую рыдлёўку.
Праз нейкі час аднавіўся абстрэл, я толькі нахіліўся і прылёг, як адчуў, што ў акоп нешта прыляцела інароднае. Я зразумеў, што гэта снарад. Ня ведаю як, але ва ўсёй амуніцыі ды з кулямётам выскачыў з таго акопа. Абстрэл навокал працягваўся і калі я зазірнуў сабе ў акоп, то пабачыў, што там балванка, рэштка ракеты «Града».
Я хутка заскочыў у акоп і выкінуў адтуль гэтую балванку.
Як сціх абстрэл нам нарэшце далі загад прасоўвацца наперад. Памятаючы нядаўнія прылёты, я па ўласнай ініцыятыве і без загада вырашыў акапацца. Толькі я нахіліўся і пачаў расчышчаць месца для акопа, як адчуў моцны ўдар у бок, у мяне сперла дыханне.
Мой другі нумар кулямёта Вахцер сядзеў у гэты час за вялікім дрэвам кустарнага тыпу, з яго ў бакі разыходзіліся дзясятак падрэзаных ствалоў. Мне гэта нагадала трон з гульні прэстолаў. І тут я пабачыў прылёт, выбух за ягонай спінай. Бачу – жывы! Вязучы скаціна!
А мне тут самому прыляцела невядома адкуль. На вялікае шчасце маё раненне аказалася лёгкім.
Вось так дрэва і шчаслівы збег акалічнасцяў выратавалі нам жыццё.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам