04 October 2022

Навіны тыдня 26.09-02.10 Прэс-рэліз №14

Навіны фронта


Частка батальёна Літвін прыбыла на фронт і пачала выконваць баявую працу на давераным адрэзку фронту. Байцы батальёну Волат здзяйснялі агнявыя налёты з выкарыстаннем кулямётнага і снайперскага вагню. Таксама праводзілі контрсапёрнае мінаванне ўпрытул да варожых пазіцый.Страт і цяжкапараненых сярод байцоў Палка на гэтым тыдні няма.

Узнагарода "За абарону Бучы"


Бучанская гарадская рада запрасіла ваяроў Палка Каліноўскага, якія прымалі ўдзел у абароне Бучы, на мерапрыемства з нагоды “Дня горада”. Мэр горада прадставіў да ўзнагароды “За абарону Бучы” і чальцоў Палка, а менавіта: Дзяніса “Кіта”, Аляксея “Псіхолага” і пасмяротна Іллю “Літвіна”.

Мерч і крама


Полк Каліноўскага запусціў свой мерч і краму, дзе можна набыць цішоткі з лагатыпам Палка. З цягам часу асартымент крамы будзе пашырацца. Набыць цішотку можна з дастаўкай як па Украіне, так і па краінах Еўразвязу. Усе падрабязнасці вы зможаце знайсці на афіцыйнай старонцы крамы ў інстаграм https://www.instagram.com/krama.kalinouskaha/. Ссылку на краму вы можаце ўбачыць на экране і ў апісанні да відэа. Усе сабраныя грошы будуць ісці на забеспячэнне ваяроў усім неабходным, рэабілітацыю і іншыя патрэбы.

Стрым


На мінулым тыдні Полк Каліноўскага правёў стрым. Камандзір штаба батальна Волат і прадстаўнік штаба батальёна Літвін у прамым эфіры адказалі на шэраг хвалючых пытанняў, у тым ліку пра мабілізацыю і магчымасць нападу з боку Беларусі. Разпавялі, што рабіць тым, каго мабілізыюць, каб ісці з вайной ва Украіну, а таксама тым, хто застаецца ў Беларусі. Запіс стрыму засталася на нашым афіцыйным YouTube канале. Такія эфіры мы плануем праводзіць адзін раз на два тыдні.

Медычныя спецыялісты


У сувязі з пашырэннем медыцынскай службы Палка Каліноўскага, аб'яўлены пошук лекара агульнай практыкі альбо тэрапеўта, псіхіятра або псіхатэрапеўта з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак. Гэтыя спецыялісты будуць працаваць у тыле і сачыць за бягучым станам здароўя байцоў, а таксама ўдзельнічаць у рэабілітацыі тых, хто вярнуўся з фронту.

Таксама нагадаем, што працягваецца звычайны рэкрутынг добраахвотнікаў. Полка мае магчымасці неабмежавана расці. Таму запрашаем у нашыя шэрагі. Дасылайце свае анкеты ў чат-бот і далучайцеся да Палка.

Чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Падпісвайцесь на расылку штотыднёвых навін па-ангельску

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш