11 October 2022

Паглядзіце якога прыгажуна выратавалі нашы ваяры!

Пасля выканання задання ў населеным пункце, які знаходзіцца пад варожым агнём, ваяры палка Каліноўскага правялі эвакуацыю цывільнага насельніцтва ў бяспечнае месца падалей ад фронту.

Не забыліся, вядома, і пра хатніх жывёл, якім зараз так неабходна наша дапамога і клопат.

Менавіта чалавечнасць адрознівае нашых воінаў ад варварскай арды, якая прыйшла на ўкраінскую зямлю.

Дапамагаючы адзін аднаму, разам дойдзем да перамогі!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш