12 October 2022

Там, дзе скончваюцца сілы, прачынаецца характар!

За тыдні падрыхтоўкі рэкруты Палка Каліноўскага пазнаюць сябе з іншага боку, адчыняюць новыя магчымасці! Адна з галоўных характарыстык ваяра - цягавітасць. Заняткі пабудаваны так, што яе ўдасканальваюць на кожнай трэніроўцы: тактыцы, медыцыне, фізо.

Цягавітасць - гэта тое, што дапаможа вам у шматлікіх сітуацыях падчас баявых дзеянняў.

Нягледзячы на стому, нашы ваяры рухаюцца наперад: першы метр, дзесяты, соты, і так кіламетр за кіламетрам. У гэтым наша моц!

Калі адчуваеш у сабе жаданне і сілы далучыцца да пераможцаў - чакаем цябе ў нашых шэрагах!

@BelarusAndUkraineBot - чат-бот для ўступлення ў Полк Каліноўскага

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш