13 October 2022

Відэа з фронту, з нашых пазіцый

«Так прамахнулася, што ледзь не трапіла!»

Пад час выканання задання на паўднёвым напрамку група нашых ваяроў патрапіла пад начны варожы абстрэл. Пачалося ўсё з мін, якія выбухалі проста над галовамі. Але раптам ваяры пачулі свіст і магутнейшы выбух прама за паўтара-два метры ад увахода ў сховішча! Ударная хваля была такой сілы, што разбурыла бетонныя блокі, наш медык атрымаў аскепкавае раненне ў нагу (зазар з ім усё добра), на шчасце абышлося без страт.

Дачакаўшыся ранку і канца абстрэлу мы пабачылі рэшткі снараду. Гэта быў 122 мм ад САУ.

Кожная задача загартоўвае і робіць яшчэ больш рашучымі нашых ваяроў!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш