21 October 2022

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам…

У Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з літоўскай дэлегацыяй на чале з віцэ-спікерам Сейма Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынасам Кашчунасам.

Таксама на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь.

Былі ўзняты пытанні беларуска-літоўскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны і магчымай агрэсіі ў дачыненні да Літвы.

Акрамя таго, былі абмеркаваныя пытанні патрэб падраздзялення і этапы аказання неабходнай дапамогі.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш