31 October 2022
Прэс-рэліз мы вырашылі запісаць на вуліцы Кастуся Каліноўскага, якую Кіеўскія ўлады па рашэнні жыхароў гораду, нядаўна перайменавалі ў гонар героя Беларусі.
Дзякуем Кіяўлянам за аказаную павагу чалавеку, справу якога працягвае наш полк.
Батальёны Літвін і Волат увесь тыдзень праводзілі навучанне асабовага складу. Адбылося два баявыя выхады, ў якіх нашыя ваяры сутыкнуліся з моцным агнявым супрацьдзеяннем ворага: “Градаў”, танкаў і мінамётаў. Абышлося без страт і раненняў сярод ваяроў палка.
Мы правялі стрым з удзелам дэпутата Вярхоўнай рады ад кіруючай партыі «Слуга Народа» Багданам Яроменкам і намеснікам камандзіра палка Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком. Стрым прысвечаны палітычным крокам палка. На ім былі ўзняты вострыя пытанні:
Ці будзе сам Лукашэнка дададзены ў санкцыйны спіс Украіны ўслед за жонкай і чаму гэта не зроблена да гэтага часу?
У якім статусе знаходзіцца пытанне, якое ўзнімалася на сустрэчы ў Вярхоўнай Радзе аб вяртанні выплат сваякам загінуўшых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў?
Калі будзе аб'яднанне ўсіх добраахвотнікаў у беларускае вызваленчае войска?
Люстрацыя Беларусі. Як полк Каліноўскага яе бачыць?
Як прадстаўнікі палка Каліноўскага адносяцца да офіса Святланы Ціханоўскай?
На гэтыя і многія іншыя пытанні, вы можаце пачуць адказы, прайшоўшы па спасылцы на канал Палка Каліноўскага на ютюбе, дзе ёсць запіс стрыму.
Уступіць у нашы шэрагі можна праз чат-бот у тэлеграме, дзе вам патрэбна будзе запоўніць анкету. Кожны можа знайсці сваё мейсца ў Палку і ўнесці свой ўклад у нашу агульную справу – вольную Беларусь.
Далучыцца да Палка праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot
Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам