02 November 2022

Эвакуацыя параненага з поля бою

На сумесным баявым выхадзе з пабрацімамі з Інтэрнацыянальнага легіёна ЗСУ нашы ваяры патрапілі пад мінамётны абстрэл.

Дзякуючы зладжаным дзеянням байцоў Палка Каліноўскага, удалося вынесці з «чырвонай зоны» параненага, аказаць яму першую неабходную дапамогу перад кропкай эвакуацыі. Як вынік - яшчэ адно выратаванае жыццё.

Менавіта для такіх выпадкаў і надаецца сур'ёзная ўвага медычнай падрыхтоўцы нашых байцоў.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш