07 November 2022

Навіны тыдня 31.10-6.11 Прэс-рэліз №19

Навіны з фронту


На мінулым тыдні ваяры палка Каліноўскага працягвалі выконваць баявыя задачы на лініі фронту. Мінулага тыдня байцы батальёну "Волат" аказвалі падтрымку ЗСУ у зонах баявых дзеянняў. Былі адбіты варожыя атакі, падчас якіх рускія войскі панеслі страты ў жывой сіле, а таксама былі створаны ўмовы для контрнаступальных дзеянняў.

Батальён "Літвін" да гэтага часу знаходзіцца ў стадыі выканання задачы, дэталі якой мы не можам разкрыць. Праводзіцца выведвальная аперацыя сумесна з іншымі падраздзяленнямі ЗСУ, у якой задзейнічана аэравыведка батальёна. Яна праводзіць збор разведвальных дадзеных на небяспечных участках фронту.

Сустрэча прадстаўнікоў палка з галавой горада Кіева Віталём Клічко


На сустрэчы былі ўзняты пытанні па забеспячэнні і сумеснай працы палка з кіеўскай гарадской адміністрацыяй. Таксама Віталь Клічко падзякаваў палку, за ўдзел у абароне Кіева і вобласці ў пачатку поўнамаштабнай вайны. Менавіта ў баях за прыгарады ўкраінскай сталіцы загінулі беларусы Ілля Літвін, Зміцер Тэрор і Аляксей Тур.

Навучанне


Група рэкрутаў, якая прыбыла ў Полк, ужо праходзіць навучанне ў розных напрамках і у хуткім часе рэкруты будуць накіраваны ў падраздзяленні Палка.

Далучыцца да нашых шэрагаў вы можаце праз чат-бот у тэлеграме. Аб’яднаўшыся пераможам.

Далучыцца да Палка праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш