12 November 2022

Увага да чат-ботаў!

Сябры, хочам пракаментаваць заяву аб тым, што пяцярых беларусаў затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага.

Не ўспрымайце і не распаўсюджвайце пасты з каналаў карнікаў як праўдзівыя навіны ад незалежных СМІ. Указаныя людзі не пакідалі свае дадзеныя ў чат-боте палка Каліноўскага.

Найбязпечней пісаць ў бот палка Каліноўскага, калі вы знаходзіцеся па-за РБ. Выязджайце з краіны самастойна, а потым пакідайце заяўку на ўступ праз чат-бот.

Не забывайце выдаляць боты, якім пішыце, па інструкцыі і відэа варыянт.

Правярайце арыгінальнасць ботаў, перш чым пісаць. Звяртайце увагу: у назве замест "L" вялікае "I", падвоеныя літары, "C" замест "S", "U" замест "A" і інш. Шукайце адрасы ботаў толькі на афіцыйных каналах❗️

Будзьце пільныя, выконвайце правілы бяспекі і беражыце сябе!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш