13 November 2022

Полк Каліноўскага развітаўся са сваім загінуўшым героем

Вайна - гэта выклік для сапраўднага мужчыны. Можна схавацца ці ўцячы. А можна ўстаць супраць зла і ваяваць з ім!

Наш герой быў бацькам, гаспадаром і ваяром. Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі, праз вызваленне Украіны. Ён загінуў у баі, як герой.

А мы ведаем, што героі не паміраюць! Памяць пра яго будзе жыць вечна ў Беларускім і Украінскім народзе! Мы - твае пабрацімы, працягнем твой шлях, да самай перамогі!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш