14 November 2022

Навіны тыдня 07-13.11 Прэс-рэліз №20

Навіны з фронту


Ваяры батальёна "Літвін" да гэтага часу знаходзяцца ў стадыі выканання баявой задачы, падрабязнасці якой мы не можам раскрываць. Таксама частка байцоў была адпраўлена на трэніроўкі і курсы павышэння кваліфікацыі, а менавіта аэравыведкі і сапёрнай справы.

На мінулым тыдні ваяры батальёну “Волат” працягвалі трымаць абарону ў районе найбольш інтэнсіўных баёў. Дзякуючы смелым і рашучым дзеям падчас контратакі быў знішчаны варожы пункт карэгаваньня агню, а таксама асабовы склад на перадавых варожых пазіцыях.

У батальёне “Волат” ёсць некалькі параненых. Зараз яны знаходзяцуа на лячэнні, а пасля будуць адпраўлены на рэабілітацыю. Іх жыццю нічога не пагражае.

Развітанне з героем


Нажаль танкавы агонь у адказ на контратаку забраў жыццё нашага пабраціма. Полк развітаўся з загінуўшым героем. Гэта чарговая ахвяра беларускага народа ў вайне супраць расейскага агрэсара. Мы працягнем тваю справу да самай перамогі. Героі не паміраюць. Яны назаўжды ў нашых шыхтах.

Вызваленне Херсона


Полк Каліноўскага віншуе ўсіх украінцаў з вызваленнем горада Херсон. Раней нашыя байцы таксама прымалі ўдзел у баях на гэтым напрамку. Мы будзем прцягваць плячо да пляча бараніць украінскую зямлю ад расейскай навалы.

Увага пры карыстанні чат-ботамі


Вы таксама можаце стаць сведкам і непасрэдным удзельнікам вызвалення Украіны, а ў далейшым і Беларусі.

Далучыцца да Палка можна праз чат-бот у тэлеграм, дзе вам патрэбна будзе даслаць сваю анкету.

Але памятайце пра сваю бяспеку. Не забывайце выдаляць боты, якім пішыце, па інструкцыі кіберпартызанаў. Інструкцыя і Відэа

Правярайце арыгінальнасць ботаў, перш чым пісаць. Звяртайце увагу на літары і напісанне назвы боту.

Шукайце адрасы ботаў толькі на афіцыйных каналах КАНТАКТЫ.

Падкрэслім, што найбольш бяспечны варыянт - запаўненне заяўкі па-за межамі Беларусі.

Будзьце пільныя, выконвайце правілы бяспекі і беражыце сябе!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш