21 November 2022

Навіны тыдня 14-20.11 Прэс-рэліз №21

Дзень Годнасці і свабоды


Полк Каліноўскага віншуе Украіну і ўсіх украінцаў з "Днём годнасці і свабоды", які адзначаецца сёння. Гэта свята ў гонар пачатку "Аранжавай рэвалюцыі" і "Рэвалюцыі годнасці", калі патрыятычныя і мужныя грамадзяне ўсталі на абарону дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў і свабод чалавека і абаранялі еўрапейскі выбар краіны.

Калі б вораг не так хутка забыўся пра найноўшую гісторыю Украіны, ён бы зразумеў, што яму не ўдасца перамагчы ў гэтай вайне, бо для людзей, якія жывуць ва Украіне, свабода і годнасць важней, чым электрычнасць, газ і ўсё тое, чаго цяпер спрабуюць пазбавіць пастаяннымі бамбардзіроўкамі цывільнай інфраструктуры.

Навіны з фронту


На мінулым тыдні частка ваяроў батальёна "Літвін" удзельнічала у баявых задачах. Яшчэ частка знаходзіцца на ратацыі і працягвае трэніроўкі па аэравыведке і сапёрнай справе.

У Батальёне "Волат" адбылося папаўненне асабовага складу рэкрутамі, якія прайшлі фінальную падрыхтоўку і гатовы выконваць баявыя задачы.

Страт і параненых на гэтым тыдні няма.

Падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова


У Палку Каліноўскага з'явілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Назва абрана ў гонар Героя Беларусі, які быў забіты пад час пратэстаў 20-га года.

Хлопцы праводзяць выведку, карэкціроўку агню і бамбардзіроўку варожых пазіцый, тэхнікі і жывой сілы ворага.

На мінулым тыдні падраздзяленне ўжо выканала баявую задачу. Былі вылічаны танкі акупантаў, дадзены каардынаты артылерыі і скарэктаваны агонь, дзякуючы чаму было знішчана два танкі.

Яшчэ два танкі ворага, палкавое падраздзяленне БПЛА Крыўцова разбамбіла сваімі сіламі! Усяго за бой было знішчана 30 адзінак пяхоты акупантаў.

Падраздзяленне развіваецца і рыхтуецца да новых пераможных баёў.

Далучыцца да палкавога падраздзялення БПЛА можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot з паметкай #БПЛА_МК

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш