26 November 2022

Дзень памяці ахвяр галадамораў

Галадамор 1932-1933 гадоў - акт генацыду ўкраінскага народа, арганізаваны кіраўніцтвам СССР шляхам стварэння штучнага масавага голаду. Калі на працягу 1932 года голадам былі забітыя сотні тысяч чалавек, то ў 1933 гаду лік ішоў на мільёны.

На працягу дзесяцігоддзяў масавае забойства людзей голадам не толькі наўмысна замоўчвалася савецкай уладай, але і ўвогуле забаранялася пра яго дзе-небудзь успамінаць.

Цяпер пра галадамор ва Украіне кажуць, і ён прызнаны міжнароднай супольнасцю як акт генацыду.

Па словах сучасных гісторыкаў у 1930-я гады ад галадамору, па тых жа прычынах што і ва Украіне, на тэрыторыі Беларусі памерла да 500 тысяч людзей!

Аднак з-за палітыкі дзейнай аўтарытарнай, прарасейскай улады гэты перыяд застаецца малавывучаным. Спадкаемцы чэкістаў не раскрываюць архівы і не дазваляюць беларусам ведаць сваю гісторыю, ведаць пра злачынствы саветаў, а галоўнае - не дазваляюць ушанаваць памяць загінуўшых жахлівай смерцю продкаў.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш