27 November 2022

"Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына"

Слуцкі збройны чын

Спроба ўзброенай абароны незалежнай Беларусі ў лістападзе і снежні 1920 года ў раёне Слуцка. Тады беларускія сяляне пад кіраўніцтвам інтэлігенцыі і шляхты аказалі супраціў савецкім войскам.

Больш за сто гадоў таму мэты ў нашых гераічных папярэднікаў былі зразумелыя і блізкія кожнаму беларусу - непадзельная Беларусь і незалежнасць ад Польшчы і Расеі.

Полк Каліноўскага лічыць сябе нашчадкамі ўсіх, хто калісьці ваяваў за незалежнасць нашай бацькаўшчыны. Вы сталі прыкладам для будучых пакаленняў. Вы сапраўдныя героі. Менавіта ваш шлях мы з гонарам працягваем, ваюючы прама зараз з Расейскай імперыяй. Мы ўпэўненыя, што прыбярэм яе ўплыў з нашай роднай Беларусі і мэта пастаўленая больш за стагоддзе таму ажыццявіцца ў найбліжэйшай будучыні.

Жыве Беларусь і Слава яе героям!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш