28 November 2022

Навіны тыдня 21-27.11 Прэс-рэліз №22

Навіны з фронту


На мінулым тыдні, ваяры батальёна "Літвін" удзельнічалі ў баявых задачах па выведцы са смежнікамі з ЗСУ, якія выканалі паспяхова.

Частка ваяроў батальёну "Волат" вярнулася з ратацыі і таксама прыступіла да выканання баявых задач разам з астатнімі байцамі.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова знаходзяцца на нулі і праводзяць выведку, карэкціроўку агню і знішчаюць пазіцыі ворага.

Падрабязнасці аперацый, якія праводзяць нашыя батальёны і падраздзяленне БПЛА мы раскрываць не можам.

Страт і параненых на гэтым тыдні няма.

Папаўненне Палка


У Полк прыбыла вялікая колькасць рэкрутаў. Яны ўжо праходзяць медыцынскую, тактычную і агнявую падрыхтоўку, пасля чаго будуць размеркаваны па падраздзяленнях і пачнуць выконваць задачы разам з вопытнымі ваярамі.

Полк працягвае праводзіць набор медыкаў і спецыялістаў БПЛА, так што калі вы валодаеце дадзенымі навыкам, дасылайце заяўку на ўступленне ў Полк Каліноўскага праз чат бот, які вы бачыце на экране і ў апісанні да відэа.

Калі ласка, звяртайцеся ў чат-бот толькі па спасылцы з афіцыйных старонак Палка Каліноўскага. Дбайце пра сваю бяспеку.

Ракетныя абстрэлы Украіны


На мінулым тыдні Украіна сутыкнулася з масіраваным ракетным ударам па сваей тэрыторыі. Удар быў адным з наймацнейшых за ўсю поўнамаштабную вайну. Гарады на некалькі дзён засталіся без святла, вады, газа, мабільнай сувязі і інтэрнэту. Аднак дзякуючы камунальным службам удалося практычна ўсё аднавіць.

Нас немагчыма зламаць. Мы пераможам гэтую зіму і мы пераможам у гэтай вайне.

Далучыцца да палкавога падраздзялення БПЛА можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot з паметкай #БПЛА_МК

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш