30 November 2022

Полк сустрэўся з мэрамі гарадоў Валынскай вобласці

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчы з мэрамі найбуйнейшых гарадоў Валынскай вобласці.

Сустрэчы прайшлі з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з органамі мясцовага самакіравання Валыні і інфармавання пра барацьбу беларусаў за незалежнасць Украiны. Пад час паездкі было абмеркавана важнае пытанне каардынацыі дзеянняў па абароне вобласці ў выпадку у агрэсіі на Валынь з тэрыторыі Беларусі.

Прадстаўнікі сустрэліся са старшынёй Валынскай абласной рады Грыгорыем Недападам і мэрамі найбуйнейшых гарадоў вобласці: Луцка - Ігарам Палішчуком, Ковеля - Ігарам Чайкай, Новавалынска - Барысам Карпусам і Уладзiмiра - Ігарам Пальонкай.

Паездка была арганізавана пры падтрымцы народнага дэпутата Ігара Гузя.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш