05 December 2022
На мінулым тыдні, мінамётныя падраздзяленні батальёна "Літвін" удзельнічалі ў баявых задачах са смежнікамі з ЗСУ. Выведка батальёна працавала на лініі фронту. Частка ваяроў працягвае трэніроўкі па падрыхтоўцы да новых задач.
Ваяры батальёну "Волат" працягваюць выконваць баявыя задачы. Байцы ўтрымліваюсь абарону на адным з гарачэйшых адрэзках фронту.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла падрыхтоўку асабовага складу да баявой задачы, а таксама праводзілі выведку пазіцый акупанта. Падраздзяленне БПЛА пашырылася, што дасць магчымасць праводзіць яшчэ больш эфектыўную работу.
Стратаў і параненых на гэтым тыдні няма.
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчы з мэрамі найбуйнейшых гарадоў Валынскай вобласці і з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці.
Сустрэчы праводзіліся з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з органамі мясцовага самакіравання, і інфармавання, пра барацьбу беларусаў за незалежнасць Украіны. Пад час паездкі былі абмеркаваны важныя пытання каардынацыі дзеянняў па абароне абласцей у выпадку агрэсіі з тэрыторыі Беларусі.
Вялікая ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанню наладжвання адносін паміж беларускім і ўкраінскім народам. Байцы палка асаблівы акцэнт зрабілі на тым, што зараз Беларусь трэба ўспрымаць як акупаваную тэрыторыю. У будучыні ж агрэсія Расеі з тэрыторыі Беларусі стане немагчымай, толькі калі кіраваць нашай краінай будуць нацыянальна арыентаваныя палітыкі, а не марыянетка масквы Лукашэнка.
Полк Каліноўскага і далей разам з украінскім народам рухаецца да перамогі і вольнай Беларусі.
Далучыцца да палкавога падраздзялення БПЛА можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot з паметкай #БПЛА_МК
Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам