06 December 2022

Віншаванне ЗСУ з перадавой

Мы - беларускія добраахвотнікі, ваяры Палка Каліноўскага віншуем усіх з Днём Узброеных Сіл Украіны!

Мы ганарымся тым, што беларусы знаходзяцца ў шэрагах ЗСУ, у шэрагах спадкаемцаў слаўнай ваеннай гісторыі гэтай вольнай зямлі - ад Казацтва да Украінскай Паўстанцкай Арміі. Мы віншуем усіх, хто мае дачыненне да абароны Украінскай свабоднай, дэмакратычнай і непадзельнай дзяржавы. Прама зараз мы разам з украінскімі пабрацімамі абараняем яе ад рашысткай навалы. Мы дапаможам вызваліць усе акупаваныя тэрыторыі і паставіць кропку ў канфлікце.

Пасля украінскай зямлі, намі будзе вызвалена і наша Радзіма. Мы ўпэўненыя ў перамозе Украіны і ў вольнай будучыні Беларусі.

Слава Украіне!

Жыве Беларусь!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш