08 December 2022

Пакалечанае вайной дзяцінства

Прама зараз у зоне баявых дзеянняў знаходзіцца вялікая колькасць дзяцей. Гады, якія павінны быць самымі шчаслівымі ў жыцці чалавека, праходзяць у іх пад пастаяннымі бамбёжкамі і абстрэламі.

Мы праязджалі па Бахмуце, і ўбачылі хлопчыка, які катаўся на самаробных арэлях прама ў двары разбітага дома. Спыніліся, пагаварылі, купілі прысмакі, якія ён узяў сабе і перадаў мясцовым дзеткам, каб хоць неяк зменьшыць увесь гэты жах, які ім даводзіцца перажываць.

Мы проста абавязаны дапамагчы выгнаць усю гэтую навалач, якая прынесла столькі гора і разбурэння ва Украіну.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш