12 December 2022
На мінулым тыдні, мінамётныя падраздзяленні батальёна "Літвін" удзельнічалі ў баявых задачах са смежнікамі з ЗСУ. Выведка батальёна працавала на лініі фронту. Частка ваяроў працягвае трэніроўкі па падрыхтоўцы да новых задач.
Ваяры батальёну "Волат" працягваюць паспяхова выконваць баявыя задачы на адным з найгарачэшых накірункаў фронту. Але падчас выканяння аперацыі, адзін з ваяроў быў паранены. Ён гаспіталізаваны і на дадзены момант яго жыццю нічога не пагражае.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова працягваюць падрыхтоўку асабовага складу да баявой задачы. Так як нядаўна падраздзяленне БПЛА пашырылася, праводзіцца неабходнае баявое зладжванне асабістага складу
Страт на гэтым тыдні няма.
Так сама на мінулым тыдні прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная аб'яднанню палка Каліноўскага і «Кіберпартызан». Прадстаўнік Кіберпартызан цяпер уваходзіць у штаб Палка Каліноўскага. Нагадаем, што Кіберпартызаны гераічна праявілі сябе ў пратэстах 2020 года супраць дыктатуры. З пачаткам поўнамаштабнай вайны Кіберпартызаны сталі дапамагаць ЗСУ, ГУР, СБУ інфармацыяй аб перамяшчэнні акупантаў па тэрыторыі Беларусі.
Мы вызначалі агульныя мэты палка Каліноўскага і Кіберпартызан:
- Вызваленне Украіны;
- Звяржэнне акупацыйнага рэжыму і аднаўленне незалежнасці Беларусі;
- Стабілізацыя ў Беларусі на пераходны перыяд;
- Вяртанне да дэмакратычных прынцыпаў кіравання і законнасці.
Мы рады супрацоўніцтву з арганізацыяй, якая рэальна дзейнічае. Вітаем Кіберпартызан у нашым складзе. Разам да перамогі!
Далучыцца да палкавога падраздзялення БПЛА можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot з паметкай #БПЛА_МК
Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.
01 June 2024
20 May 2024
15 May 2024
13 May 2024
09 May 2024
01 May 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам